Для палітвязня Мікіты Емяльянава вясна пачалася з ШІЗА

Як стала вядома НЧ, з 1 па 6 сакавіка Мікіта Емяльянаў знаходзіўся ў ШІЗА. Прычына пакарання — міжкамерная сувязь. Акрамя гэтага, Мікіта па-ранейшаму абмежаваны ў перапіске і магчымасці атрымліваць кнігі.

photo_2021_02_12_14_50_58_logo_1.jpg


Як мы ўжо пісалі, у студзені Мікіту Емяльянаву не аддалі дасланыя яму артыкулы гістарычнай тэматыкі, раздрукаваныя з Вікіпедыі. Аналагічная сітуацыя была і ў лютым. Таксама Мікіта не атрымаў раздрукоўкі і з сайтаў інтэрнэт-крам oz.by ды Читатель.by, з інфармацыяй пра кнігі па кампутарных гульнях. Іх вязню дасылалі, каб ён мог больш даведацца пра асартымент, цэны, змест і абраць нешта цікавае для сябе.
Прычына забароны — у артыкулах ужываецца англійская мова. Хоць самі артыкулы напісаны па-руску, у іх выкарыстоўваюцца арыгінальныя назвы гульняў, кніг, праграм, брэндаў і г. д. Ну не перакладаць жа на рускую «Windows», «PlayStation», «Xbox»!
Мікіта вельмі хоча скарыстаць сваё права набываць кнігі ў гандлёвых сетках, замацаванае ў артыкуле 89 Крымінальна-папраўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Але праз перашкоды адміністрацыі магілёўскай турмы не можа.