

Напрыклад, з лістоў да Мікіты былі вынуты раздрукоўкі артыкулаў пра партызаншчыну на Беларусі падчас Другой Сусветнай вайны, а таксама ў пасляваенныя гады. Таксама пад цэнзуру трапілі артыкулы пра гістарычных асоб, кшталту Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Нестара Махно, Сцяпана Бандэра.
Афіцыйная прычына неўручэння гэтых артыкулаў з Вікіпедыі — раздрукоўкі "маюць шыфравальны характар".

Такі ж лёс напаткаў і артыкул пра ваяроў-ягуараў — гэта пяхота ацтэкаў, якая перастала існаваць у 16 стагоддзі.

Не менш, чым ваяры-ягуары палохаюць турэмнае начальства і раздрукоўкі Крымінальна-папраўчага кодэксу і Правіл унутранага распарадку. Гэта ж што будзе, калі асуджаны даведаецца, што мае права ведаць свае правы! Таму на справе КПК — даволі таямнічая кніга, з якой у лепшым выпадку вязні бачаць артыкул "Абавязкі асуджаных".
Афіцыйная прычына гучыць так: раздрукоўкі (з Крымінальна-папраўчагачага кодэксу) утрымліваюць падкрэсленні — значыцца гэта ШЫФР!