Для падтрымкі пацярпелых ад гвалту і звальннняў беларусаў сабралі больш за 3 мільёны долараў
У Беларусі працягваюцца акцыі салідарнасці і забастоўкі на
прадпрыемствах. Для тых, хто пацярпеў і пазбавіўся працы з-за палітычных
рэпрэсій, запусцілі збор грошай. З кожнай гадзінай сума павялічваецца.
Таксама працягваецца збор сродкаў для ахвяраў гвалтоўных рэпрэсій. Гаворка ідзе пра тых, хто пацярпеў ад гвалту з боку сілавікоў. Сабраная сума перавышае 2,6 мільёна рублёў. Гэта значыць, агулам на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій сабралі больш за 3 мільёна долараў.
Калі казаць пра збор для тых, хто пацярпеў і пазбавіўся працы з-за палітычных рэпрэсій, то яго запусцілі пры ўдзеле заснавальнікаў кампаніі BY_help (Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык), кампаніі BYCOVID19 (Андрэй Стрыжак), беларускай дыяспары і бізнес-колаў (Яраслаў Ліхачэўскі, Мікіта Мікада).
Раней 14 жніўня на відэаканферэнцыі міністраў замежных спраў ЕЗ абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Лінас Лінкявічус з Літвы паведаміў, што заклікаў да стварэння фонду ЕЗ у падтрымцы ахвяр рэпрэсій у Беларусі, а таксама да правядзення спецыяльнай сесіі Камітэта правоў чалавека ААН датычна Беларусі, індывідуальных санкцый за выкарыстанне празмернай сілы і фальсіфікацыю выбараў.