Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у Рупольдынгу

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.



6113661.jpg

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 35 хвілін 17,5 секунды з трыма штрафнымі кругамі (1+0+2+0). На другім месцы прадстаўніца гаспадароў Францыска Пройс (+16,5; 0+1+1+0), на трэцім — чэшка Вероніка Віткава (+22,9; 1+1+1+0). Лідар агульнага заліку фінка Кайса Мякярайнен фінішавала сёмай (+40,6; 1+0+2+1).


Надзея Скардзіна паказала 19-ты вынік (+1.20,0; 0+1+0+2).


У заліку КС наперадзе Мякярайнен (552 ачкі), Домрачава (500) і ўкраінка Валянціна Семярэнка (452). Скардзіна на 18-м месцы (250).


Этап у Рупольдынгу завершыцца сёння мужчынскай гонкай з агульным стартам. Беларускія біятланісты ў ёй не ўдзельнічаюць.


Шосты этап КМ пройдзе ў Антхольцы (Італія) 22—25 студзеня.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН