Домрачава выйграла пераслед на этапе Кубка свету ў Нарвегіі

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйграла залаты медаль у гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене.

domracheva_9_12_2017_1.jpg

Домрачава стартавала другой у дзевяці секундах ззаду славачкі Анастасіі Кузьміной. На першым рубяжы Кузьміна адстралялася дакладна, а беларуска дапусціла адзін промах.
Перад другой стральбой перавага славацкай біятланісткі складала цэлую хвіліну, але Кузьміна дапусціла два промахі, у той час, як Домрачава памылак не дапускала. На трэці агнявы рубеж лідэры прыйшлі разам. Дар'я зрабіла адзін недакладны стрэл, а Анастасія — два.
Памылкі лідэраў дазволілі ўключыцца ў барацьбу немкам Лауры Дальмайер і Францыску Хільдебранд. Усё вырашалася на апошняй стральбе. Дальмайер і Хільдебранд зрабілі па два промахі, а Кузьміна і Домрачава адстраляліся чыста.
Славачка і беларуска разам сышлі са стрэльбы, але на апошнім ўздыме Дар'я атакавала і адарвалася ад суперніцы. На фінішы Дар'я Домрачава (1 + 0 + 1 + 0) апярэдзіла Насту Кузьміну (0 + 2 + 2 + 0) на дзевяць секунд. Трэцяе месца заняла амерыканка С'юзан Данклі (1 + 0 + 1 + 0).
Надзея Скардзіна адправілася на дыстанцыю 24-й, але дапусціла толькі 1 (0 + 1 + 0 + 0) промах і паднялася на 12-е месца.
На наступным тыдні адбудзецца апошні этап Кубка свету, які пройдзе ў Цюмені.

Паводле tut.by