Доўг Карпянкова за камуналку за месяц вырас на 274 рублі

У мінулым месяцы ў тэлеграм-канале Антона Матолькі з'явілася квітанцыя на аплату камунальных расходаў, выпісаная на імя Ірыны Карпянковай — гэтаксама завуць жонку экс-начальніка ГУБАЗіК, а цяпер намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.

glavnaya_2_2.jpg

Доўг Карпянковай за камуналку па стане на сакавік 2021 года складаў 10 055 рублёў.
Еўрарадыё знайшло гэтаму пацвярджэнні. Праз месяц мы вырашылі праверыць, што ж адбылося з доўгам. Аказалася, што рахунак па-ранейшаму не аплачаны. За месяц ён вырас на 274 рублі і складае цяпер 10 329 рублёў.

photo2021_04_2312_43_08.jpg

Мінулы раз нам таксама ўдалося даведацца, што ў жыхара таго ж дома па імені Максім Мікалаевіч Мірны па камуналцы быў доўг 1106 рублёў. Гэты доўг з тых часоў аказаўся пагашаны. Цяпер сістэма прад'яўляе да аплаты 100 рублёў — нармальную суму для вялікай кватэры ў ацяпляльны сезон.
Еўрарадыё