Другі дзень запар у «Белавія» паломка самалёта. На гэты раз затрымаўся вылет з Мінска ў Хургаду
Сёння ноччу самалёт «Белавія» з Мінска ў Хургаду павінен быў адправіцца ў 2:25, але вылецеў толькі да 7-й раніцы.
![_5188438012919395358_121.jpg _5188438012919395358_121.jpg](/img/v1/images/_5188438012919395358_121.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У прэс-службе авіякампаніі пракаментавалі, што была пашкоджана заканцоўка (вінглет) левага паўкрыла, гэта адбылося пасля сутыкнення з тэлетрапам, паведамляе «Onliner».
Нагадаем, што ўчора здарыўся інцыдэнт з самалётам «Мінск — Анталія», які вымушана прызямліўся ў Маскве праз праблемы з рухавіком.
Паводле «Нашай Нівы».