Другі ўраджай трускаўкі збіраюць у Лунінецкім раёне
Спякотнае лета паспрыяла паспяванню паўторнага ўраджаю трускаўкі, піша «Медыя-Палессе».
Ягад па восені не так ужо шмат. Але яны ёсць. Жыхарка Лахвы распавялі, што літаральна кожны дзень збірае мінімум па літры клубніц:
— Гэта звычайная клубніцы, проста даюць зноў ураджай. Вядома, ягады не такія духмяныя, як у пачатку сезона, але смачныя.
Калі гарачае надвор'е пратрымаецца даўжэй, а да таго ж, як абяцаюць сіноптыкі, пойдуць дажджы, паспяванне трускаўкі працягнецца.
Паводле tut.by