ДТЗ: Audi заціснула паміж двума ваеннымі грузавікамі

На трасе пад Мікашэвічамі цывільны легкік Audi заціснула паміж двума вайсковымі грузавікамі. На месцы здарэння — ваенная аўтамабільная інспекцыя, паведамляе .

Кадр з відэа

Кадр з відэа

Пашкоджанні ў Audi вельмі значныя: задняя частка раздушаная.

— Падобна на тое, што літаральна толькі што здарылася. Траса М10, ля моста праз Случ, у двух-трох кіламетрах ад Мікашэвічаў, у кірунку Жыткавічаў, — распавёў карэспандэнту Onlíner відавочца, які перадаў відэа. — Хуткай не відаць, напэўна, усе жывыя, стаялі за левым адбойнікам. Грамадзянскіх: чалавекі два ці тры. Супрацоўнік ваеннай аўтамабільнай інспекцыі ім нешта казаў. Напэўна, суправаджалі гэтую калону, далей на ўзбочыне стаяла тэхніка.

 

Onlíner  тавксама паведаміў, што ў прэс-службе Міністэрства абароны пакуль не валодаюць інфармацыяй пра здарэнне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: