Дудзінскага і Кахно не выпусцілі на волю
Пра гэта павежамляе тэлеграм-канал tut.by.
Сёння Дзяніса Дудзінскага чакалі на волі прыкладна ў 18 гадзін, Дзмітрыя Кахно — каля 19.15. Але ніхто з тэлевядучых на волю не выйшаў.
Сустракаць Дудзінскага і Кахно прыйшлі каля 20 чалавек.
Пасля 20 гадзін памочнік адваката Дзмітрыя Кахно звязалася з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама. На пытанне, чаму Дзмітрыя не адпусцілі, ёй адказалі, што, верагодна, родныя няправільна палічылі суткі, «ён усё яшчэ адбывае арышт».
Адвакат Дзмітрыя Кахно выказаў здагадку, што экс-тэлевядучаму маглі не залічыць час, які ён прабыў пад арыштам да суда.