Два ў адным

На сучасны момант збег рознага кшталту абставін прадыктаваў кіроўнай беларускай групоўцы неабходнасць крэну на Захад. Але з дакладным разлікам, каб вымушаныя паслабленні не абярнуліся нечакана некантралюемай ланцуговай рэакцыяй перамен.



3def184ad8f4755ff269862ea77393dd.jpg

На сучасны момант збег рознага кшталту абставін прадыктаваў кіроўнай беларускай групоўцы неабходнасць крэну на Захад. Але з дакладным разлікам, каб вымушаныя паслабленні не абярнуліся нечакана некантралюемай ланцуговай рэакцыяй перамен.
Стварэнне грамадскіх камісій — менавіта з таго ж набору маніпуляцый. Гэта далёка не прапанова “круглага стала, і нават не прапанова фармавання камісій пры першых-трэціх асобах, але пры асобах несамастойных. Якіх можна ў любы момант, у выпадку суровай неабходнасці ці ў выпадку перамогі “ястрабаў, абвінаваціць у скажэнні генеральнай лініі і паказальна пакараць.
Двайная перастрахоўка. І трэцяя: персанальнае запрашэнне ў склад камісій апазіцыянераў. Не вы выбіраеце, а мы. Каб нават і намёку не было на існаванне нейкіх апазіцыйных структур. Каб кінуць цень падазрэння ў калабарацыі на запрошаных. Каб захаваць за сабой свабоду рук у адносінах і да структур, і да асобаў: каму — пернік (дакладней, пакуль толькі абгортка ад перніка), каму — бізун.
Тактыка відавочная і для ўсіх запрошаных. З небагатым для іх выбарам: пайсці ці адмовіцца. У сітуацыі дыялога, як бы яе ні ацэньваць, рашэнне “пайсці было лагічным. Але ж вядомая і рэцэптура такога рашэння: перавесці сваё персанальнае рашэнне на рашэнне той апазіцыйнай структуры, да якой належыць запрошаны, і дакладна сфармуляваць умовы свайго ўдзелу ў камісіі. Якія адначасова выступаюць і парасонам свайго асабістага маральнага і палітычнага гонару.
Першае не зрабіў ніхто. Пра свае ўмовы публічна заўважана засведчыў толькі Алег Трусаў. Не заўважанымі, на жаль, засталіся ўмовы, вылучаныя Жаннай Літвіной, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў. Якраз сур’ёзныя і прынцыповыя: роўныя эканамічныя і прававыя ўмовы для ўсіх СМІ, акрэдытацыя журналістаў замежных СМІ, свабодны доступ да інфармацыі, заканадаўча аформленае вяртанне ўсіх незалежных СМІ ў сістэму распаўсюду, карэкціроўка новага закона аб друку.
Кантроль за інфармацыйнай прасторай для любога аўтарытарнага рэжыму з’яўляецца адной з галоўных умоў яго існавання. І менавіта на гэтай лініі дыялога-супрацьстаяння момант ісціны набліжаецца ўшчыльную. Бо 8 лютага ўступае ў сілу новы закон аб друку. Між тым на “круглым стале па праблемах СМІ, арганізаваным 4 лютага Міністэрствам інфармацыі і АБСЕ з удзелам першага намесніка кіраўніка  Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч, ад незалежнай журналісцкай супольнасці прысутнічалі лічаныя асобы. Суадносіны для інфармавання грамадскасці, пра што там ішла гутарка і да якіх высноў прыйшлі, — відавочна нераўнапраўная.
Найбольш нечаканым і найменш матываваным на фоне дыялога, на фоне палітыкі лавіравання паміж Захадам і Усходам, выглядае прызыў у войска трох актывістаў моладзевага руху. Нават па крытэрах аўтарытарнай сістэмы. Прычым такі дэманстратыўна брутальны. З папярэднім выключэннем кандыдатаў у салдаты са школы і ВНУ, каб пазбавіць іх права на адтэрміноўку. З перапісваннем медычных заключэнняў. З уварваннем невядомых “камандас у шпіталь. Збіццём і этапаваннем у кайданках да месца службы. З шэрагам іншых відавочных парушэнняў заканадаўства. З прапагандысцкім забеспячэннем: спецыяльны сюжэт па тэлебачанню ў “Панараме з удзелам вайскоўцаў высокага рангу.
Здавалася б, навошта і каму гэта трэба? На фоне гучна абвешчаных дыялога і лібералізацыі? За два месяцы да заканчэння выпрабавальнага тэрміну, вызначанага ЕС для афіцыйнага Мінску? Відавочна ж, што ўстоям рэжыму хлопцы не пагражалі.
Ці не разлічылі, што аперацыя гэта атрымае такі розгалас? Ці, наадварот, гэта было мэтанакіраванае пасланне прыхільнікам перамен ад прыхільнікаў жорсткага курсу ўнутры сістэмы? Ці гэта было свядомым пасланнем Захаду: палітычных з турмаў выпусцілі, астатняе — наша ўнутраная справа? У пацверджанне публічных заяў некаторых афіцыйных асоб: дыялог і эканамічныя прэферэнцыі без усялякіх папярэдніх палітычных умоў з вашага боку.
Усё робіцца зразумелым, калі паставіць аперацыю “прызыў трох у агульную канву пераследу моладзевых дэмакратычных актывістаў. Гэта адзін з прэвентыўных удараў па тых, каго аўтарытарная сістэма лічыць найбольш небяспечнымі для сябе. Са статуснай апазіцыяй на сёння ўсё зразумела. Ёй — камісіі. А вось непакорнай моладзі — рэпрэсіі: не турма, дык армія. Запалохаць, раздрабіць, супрацьпаставіць адных другім — з правераных сродкаў. Аўтарытарная сістэма не можа існаваць без падсістэмы застрашвання. Мяняюцца толькі сродкі. Грамадства атрымала сігнал: поўны адкат не выключаны.
Пакуль наша рэчаіснасць не дае нам адказу, якая сіла, якая тэндэнцыя возьме верх у гэтай чорнай скрыні “два ў адным. Ведаем, праўда, агульны вынік: аўтарытарныя рэжымы непазбежна зжываюць