Дыяна Касцюковіч: Цяпер адбываецца пошук новых фарматаў пратэстаў
Рэвалюцыя ствараецца рукамі самой улады, а не людзей. У гэтым перакананая сябра брэсцкай абласной арганізацыі АГП, экс-кандыдатка ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дыяна Касцюковіч.
![dzijana_kascjukevicz.jpg dzijana_kascjukevicz.jpg](/img/v1/images/dzijana_kascjukevicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Цяпер адбываецца пошук новых фарматаў, пратэсты не спыняюцца», — адзначыла палітык у каментары Радыё Рацыя:
— На Раство проста зацішша, перагрупіроўка. Як з боку пратэстоўцаў, можа і з боку ўлады. Але мне чамусьці здаецца, што там рэзерваў няма. Такі маленькі-маленькі тайм-аўт.
Дыяна Касцюковіч перакананая, што чарговыя эканамічныя праблемы — такія як рост падаткаў ці цэн у крамах, могуць толькі яшчэ з новай сілай аднавіць пратэсты.