Дырэктара ГУМа затрымалі за хабар
Дырэктар мінскага ГУМа, які кіраваў крамай з траўня мінулага года, затрыманы за хабар.
Дырэктара сталічнага ГУМ Аляксандр Крапак затрыманы. Пра гэта паведаміў са спасылкай на інфармацыю са Следчага камітэта onliner.by.
«Увечары 2 лютага службовая асоба была затрыманая супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры атрыманні хабару ў памеры 2525 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Згодна з наяўнымі ў распараджэнні следства дадзенымі, супрацьпраўная дзейнасць насіла сістэмны характар. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзеная па выніках расследавання», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Аляксандр Крапак стаў дырэктарам ГУМа ў траўні 2020 года. Да таго займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама (з сакавіка 2017 года).