Дырэктарка тэлеканала «Белсат» пракаментавала прысуды журналісткам
«Палітычны тэрор у Беларусі ўзмацняецца».

Дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы пракаментавала прысуд журналісткам «Белсата» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.
«Сённяшні прысуд журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай — красамоўны доказ таго, што палітычны тэрор у Беларусі ўзмацняецца. Гэта таксама беспрэцэдэнтная падзея ў гісторыі "Белсата". Гэта чорны дзень. Аказваецца, гэта ўжо не "звычайная журналістыка". Нашы журналісты мусяць паводзіць сябе так, як быццам бы на вайне, і панесці адчувальныя страты. Каб прабіцца са свабодным словам, яны плацяць за гэта сваёй асабістай свабодай».