Дыстанцыйную сістэму адукацыі школьнікаў пачнуць тэставаць са студзеня
Платформу для дыстанцыйнай адукацыі школьнікаў пачнуць тэставаць са студзеня. Але яна не заменіць класна-ўрочнай сістэмы.

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае Радыё Свабода са спасылкай на тэлеканал СТВ.
Карпенка таксама сказаў, што ў міністэрстве змянілі Кодэкс аб адукацыі і ўжо перадалі яго ў Палату прадстаўнікоў. У прыватнасці, кодэкс дазволіць хутка ўносіць змены ў праграму, калі адбываюцца новыя адкрыцці ў навуцы. А тыпавы адукацыйны план заменяць на прЫкладны.
Правілы прыёму ў ВНУ сёлета змяняць не будуць, толькі пашыраць мэтавы набор.
Таксама плануецца, што з 1 чэрвеня павялічаць прэміяльны фонд для педагагічных работнікаў з 5% да 20%. Сёння яны атрымліваюць каля 75% ад сярэдняга заробку. Да 2025 году гэты працэнт абяцаюць (ужо колькі гадоў!) давесці да 100%.