Дзе Марыя Калеснікава? У яе скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, пра працягненне інфармацыі не было

У Марыі Калеснікавай 8 сакавіка скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, пра яго магчымае працягненне пакуль невядома.

kolesnikova_20200827_bur_001_photo_2020_08_27_12_00_34.jpg

6 студзеня стала вядома, што следства працягнула Марыі Калеснікавай меру зняволення ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы і яна застаецца ў СІЗА да 8 сакавіка.

Аднак па стане на 8 сакавіка невядома як пра магчымае парацягненне гэтага тэрміну, так і пра выхад Марыі на волю.

У прэс-службе Віктара Бабарыкі TUT.BY паведамілі, што адвакат сустрэнецца з Марыяй у СІЗА толькі заўтра, 9 сакавіка, і тады стане вядома, ці атрымала яна апавяшчэнне аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай і да якога чысла.

Нагадаем, Марыю Калеснікаву затрымалі 8 верасня ў Мінску і спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. Калеснікаву затрымалі і змясцілі ў СІЗА № 1 Мінска як падазраваную па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. 12 верасня Калеснікаву перавялі ў турму ў Жодзіна, а ў пачатку студзеня — у СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

16 верасня следчыя прад'явілі Марыі Калеснікавай абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнет»).

12 лютага Калеснікаву абвінавацілі яшчэ па двух артыкулах КК — у тым ліку і ў змове з мэтай захопу ўлады.

Дадамо, што Марыю могуць трымаць у СІЗА да 18 месяцаў з моманту затрымання з-за цяжару абвінавачання.