Марыі Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай
Следчыя прынялі рашэнне падоўжыць тэрміны расследавання крымінальнай справы, па якой праходзіць сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава. А адпаведна — і тэрміны ўтрымання пад вартай.
![1615272990_1045783181.jpg 1615272990_1045783181.jpg](/img/v1/images/1615272990_1045783181.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзначым, што 8 сакавіка скончыліся шэсць месяцаў з таго
часу, як Калеснікава была змешчаная пад варту, ёй некалькі разоў падаўжалі
тэрміны арышту, 8 лютага прад'явілі новае абвінавачанне, паведамляе politring.com са спасылкай на «Спутник».
«Я думаю, што пастанову аб падаўжэнні тэрмінаў
знаходжання пад вартай пракурор падпісаў яшчэ да вялікіх выхадных. Калі б
гэтага не здарылася, яна была б ужо на волі і ўсе пра гэта ведалі. Яна ж
публічная асоба», — паведаміла крыніца.
Паводле яе слоў, падаўжэнне тэрмінаў знаходжання пад вартай «было чакана, бо следства нядаўна прад'явіла ёй новае
абвінавачанне».