Тры месяцы ў Жодзіне і на Валадарцы. Кранальная гісторыя адной кнігі

Кніга Бальзака падарожнічала з беларускай, якую затрымалі за ўдзел у пратэстах. У выніку вярнулася ў бібліятэку, дзе атрымала пашану.

200158400730_409813.jpg

— Чытачы распавялі нам кранальную гісторыю. У адной з бібліятэк знайшоўся томік Бальзака з вось такім надпісам на фарзацы, піша TUT.BY. — 

Дзяўчына, якая атрымала кнігу, напісала пра яе ў Фэйсбуку, пост разышоўся па сетцы — і ў каментарах знайшлася бабуля дзяўчыны, якая пакінула надпіс у кнізе. Пакуль тая дзяўчына сядзела, бабуля пайшла ў бібліятэку здаць яе кнігі — і высветлілася, што адной не хапае. Пазней аказалася, што з гэтай кнігай дзяўчына, якая праходзіла па справе аб масавых беспарадках, была ў Жодзіне і на Валадарцы, а калі суд адправіў яе на «хатнюю хімію» — прыйшла ў бібліятэку здаваць той самы томік.

Больш за ўсё чытачку кранула, што бібліятэкары заляпілі надпіс на фарзацы скотчам — каб не сцёрся».