Дзень народзінаў за кратамі: Аляксей Павядайла і Кася Будзько

Сёння дзень народзінаў за кратамі адзначылі палітвязні Аляксей Павядайла і Кася Будзько.



mycollages__20_.jpg



Аляксей Павядайла — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Аляксея абвінавацілі па ч. 1 арт. 295-3 КК. Паводле абвінавачання, ён вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі «Аўдзі А6» гаручае рэчыва, з якім яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. 4 лютага суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі.
Адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.
20-годдзе за кратамі сустрэла Кася Будзько — сябра «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Кася была затрыманая 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус. Кася Будзько праходзіць па «справе студэнтаў», якая цяпер разглядаецца.
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
«Новы Час» віншуе Аляксея і Касю з днём народзінаў! Жадаем моцы, вытрымкі, аптымізму і хутчэйшага вызвалення!