Дзень народзінаў за кратамі: напішыце палітвязням!

Сёння, 10 траўня, дзень народзінамі за кратамі адзначаюць Іван Зянько і Сяргей Пятрухін.

mycollages__17_.jpg

Івану Аляксандравічу Зянько сёння споўнілася 39 гадоў. Жыхара Мінска асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за падзеі, якія адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года. Падчас разгону «Маршу гонару» каля станцыі метро «Пушкінская» ён і яшчэ трое абвінавачаных, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.
Адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
50-годдзе за кратамі сустрэне Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-дэпутаты».
16 чэрвеня ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ІЧУ Мінска. Пакараны трыма гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.