Дзень Erasmus Mundus
18 лютага ў Бруселі пройдзе інфармацыйны дзень адукацыйнай праграмы Еўрасаюза Erasmus Mundus. Як паведамляе прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску, усе мерапрыемствы будуць транслявацца ў прамым
эфіры праз інтэрнэт.
Мэта інфармацыйнага дня — азнаёміць патэнцыяльных заяўнікаў з навінкамі праграмы на 2009–2013 гады і дэталёва растлумачыць асаблівасці праграмы, а таксама даць парады па
падрыхтоўцы і падачы заявак на гранты.

У першы інфармацыйны дзень Erasmus Mundus адбудзецца прэзентацыя сумесных магістэрскіх і доктарскіх праграм і праграм партнёрства. Сярод галоўных новаўвядзенняў на 2009–2013 гады
— павелічэнне ўдзелу нееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў у сумесных праграмах, падтрымка сумесных доктарскіх праграм, стыпендыі для еўрапейскіх і нееўрапейскіх студэнтаў і кандыдатаў
у дактары.
Інфармацыйны дзень праводзяць бюро Еўракамісіі і Еўрапейскае выканаўчае агенцтва па пытаннях адукацыі, аўдыёвізуальнай прадукцыі і культуры (EACEA), якое адказвае за кіраванне праграмай Erasmus
Mundus.
У адукацыйнай праграме могуць браць удзел грамадзяне Беларусі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Мінску і ў Кіеве.