Дзевятоўскі, які заявіў, што Лукашэнка не яго прэзідэнт, трапіў у бальніцу

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі трапіў у бальніцу, піша «Еўрарадыё».

dsc_1976.jpg

Пра тое, што  Вадзім Дзевятоўскі трапіў у бальніцу, паведамляе тэлеканал СТБ. Сцвярджаецца, што ў яго "нервовы зрыў". 21 жніўня Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "Лукашэнка не мой прэзідэнт!!!". У каментарах спартыўным выданням пацвердзіў, што гэта напісаў ён сам пад уплывам апошніх падзей у нашай краіне.

Тэлеканал СТБ сцвярджае, што, хутчэй за ўсё заява, Дзевятоўскага была зроблена "пад ціскам".

Застаецца пачакаць выхаду Вадзіма Дзевятоўскага з бальніцы і яго тлумачэнняў.