Дзіўнае лёсаванне матча «Слуцк» — «Крумкачы» ў Беларускай федэрацыі футбола

Сёння ў Доме футбола прайшло лёсаванне стыкавых матчаў за месца ў вышэйшай лізе паміж «Слуцкам» і мінскімі «Крумкачамі». Працэс паказалі на відэа, і карыстальнікі заўважылі дзіўную дэталь.

У цэрэмоніі прынялі ўдзел чыноўнікі федэрацыі Ігар Цаплюк і Сяргей Вітушка.

На відэа відаць, як Вітушка пакручвае шары ў празрыстым шкляным кантэйнеры, трымаючы адзін з іх у руцэ, а затым акуратна прыпыняе іх рух. І ў рэшце рэшт выцягвае той шар, які дыктуе першы матч супернікаў праводзіць у Мінску. Такім чынам, другі пройдзе ў нядзелю ў Слуцку.

У сацсетках гэты ролік набыў вірусны распаўсюд. Карыстальнікі ці то жартам, ці то ўсур'ёз, пішуць, што гэткім чынам БФФ не дапусціла ў сталіцы нядзельнага футбола — то бок у дзень, калі ў Мінску праходзяць маршы пратэсту.