Дзяніс Бондараў: Усё, што адбываецца ў Беларусі, — разрыў сумлення
У цэнтры Беластоку запрацавала выстава «Беларусь абуджаная».
![2021_02_26_volha_siamaszka_bel__bondarau_foty_3.jpg 2021_02_26_volha_siamaszka_bel__bondarau_foty_3.jpg](/img/v1/images/2021_02_26_volha_siamaszka_bel__bondarau_foty_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра ход рэалізацыі выставы распавёў «Радыё Рацыя» суарганізатар мерапрыемства, прадпрымальнік з Беластока Дзяніс Бондараў:
— Хлопцы, якія з’явіліся на Беласточчыне, — яны ахвяры таго, што зараз робіцца ў Беларусі. Зараз яны дапамагаюць мантаваць гэтую выставу. Запрашаю ўсіх ахвотных. Дапамагу дамовіцца з уладальнікам гэтай выставы. І яна можа паехаць дзе-кольвек. Гэта можа быць Польшча, гэта можа быць іншая краіна, але напэўна еўрапейская.
Выстава пад адкрытым небам «Беларусь абуджаная» даступная для агляду з 26 лютага па 31 сакавіка ў цэнтры Беластока на пляцы пры помніку маршалку Пілсудскаму.