Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакаранне карцарам

Журналісту і палітвязню Дзянісу Івашыну прызначылі чарговае пакаранне карцарам. Гэтым разам яго збіраюцца змясціць туды ўжо на 6 содняў, паведамляе тэлеграм-канал Івашына.

70261939_459996527919306_6208039969810808832_n_logo_1_logo_1.jpg

Праўда, калі гэта адбудзецца — невядома. Як невядомая і прычына пакарання.
Апошні раз пра пакаранне журналіста карцарам яго родным стала вядома 6 кастрычніка. Пасля 5 сутак у карцары Дзяніс выйшаў і яго адправілі ў 5-дзённы каранцін.
Жонка Івашына паведамляла, што пасля карцару ён схуднеў, у яго абвострыліся праблемы са здароўем, журналіст мае патрэбу ў медычным абследаванні.
Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).
2 верасня Дзянісу Івашыну прад'явілі два новыя абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны. Па якіх артыкулах яму прад’яўленыя новыя абвінавачванні, не паведамлялася.