Дзяржаўны міністр Хоер крытыкуе дзеянні беларускіх праваахоўных органаў

У сувязі з затрыманнямі 22.06. у Мінску і іншых гарадах Беларусі Дзяржаўны міністр у Федэральным міністэрстве замежных спраў Вернер Хоер 23.06. заявіў:



„Я рашуча асуджаю ўчорашнія абсалютна несуразмерныя, часткова сілавыя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў супраць мірных грамадзян і прадстаўнікоў СМІ. Я заклікаю беларускія ўлады
неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

У сувязі з затрыманнямі 22.06. у Мінску і іншых гарадах Беларусі Дзяржаўны міністр у Федэральным міністэрстве замежных спраў Вернер Хоер 23.06. заявіў:

„Я рашуча асуджаю ўчорашнія абсалютна несуразмерныя, часткова сілавыя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў супраць мірных грамадзян і прадстаўнікоў СМІ. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Гэтымі дзеяннямі асобы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў, зноў дэманструюць сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў. Германія і Еўрапейскі Саюз з'яўляюцца партнёрамі тых беларускіх грамадзян, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

Федэральны ўрад па-ранейшаму патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спынення рэпрэсій у адносінах да апазіцыі і незалежных СМІ“.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: