Дзяржпамежкамітэт заявіў пра парушэнне мяжы Беларусі латвійскім «кукурузнікам»

Дзяржпамежкамітэт Беларусі заявіў пра парушэнне мяжы краіны латвійскім самалётам. «Латвійскі самалёт АН-2 парушыў беларускую мяжу», — заявілі ў Камітэце.

Фота ДПК

Фота ДПК

Паводле інфармацыі ДПК, «кукурузнік» з суседняй краіны заляцеў у беларускую паветраную прастору 8 лютага раніцай. Ён паглыбіўся на тэрыторыю краіны на 300 метраў, абляцеў пункт пропуску «Урбаны» і вярнуўся ў Латвію.

У ДПК нагадалі, што 4 снежня ўкраінскі верталёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», а 24 студзеня ўкраінскі беспілотнік парушыў мяжу каля вёскі Хмелішча Маларыцкага раёна.

Паводле reform.by.