Дзяўчат запрашаюць на летнік па тэме цялеснасці, бодзіпазітыва і разладаў харчовых паводзінаў

Летнік ладзіць ініцыятыва «Больш цела», ён пройдзе з 21 па 23 жніўня.
Запрашаюцца дзяўчаты 18—25 гадоў на летні кэмп, прысвечаны тэме цялеснасці, бодзіпазітыва і разладаў харчовых паводзінаў. Ён пройдзе 21 — 23 жніўня ў 50 км ад Мінска. Удзельніц чакае 3-дзённы трэнінг, на якім яны будуць вучыцца слухаць сваё цела, рэлаксаваць на арт-тэрапіі і ўсё гэта ў атмасферы сястрынства і падтрымкі. Ну і куды ж без новых знаёмстваў з цудоўнымі дзяўчатамі?

На летніку будзе веганскае харчаванне.

Арганізатары прымаюць заяўкі на ўдзел да 1 жніўня. Каб трапіць на летнік, трэба запоўніць анкету па спасылцы.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: