Скрыншот з відэа МУС
Прадстаўнік МУС паведаміў, што яна змяніла тэкст гімна, «тым самым надаўшы яму экстрэмісцкую накіраванасць». Мінская міліцыя
піша, што распачата крымінальная справа па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
«Настаўніца музыкі ўжыла свае навыкі не ў тым кірунку. Дзяўчына размясціла ў Інтэрнэце допіс, у якім здзейсніла здзек з тэксту дзяржаўнага гімна, змяніўшы слова. Супрацоўнікі Партызанскага РУУС г. Мінска затрымалі 26-гадовую мінчанку», — піша міліцыя.
Скрыншот з відэа МУС
Санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года.