«Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону». Павел Вінаградаў распавёў, як міліцыянеры вярталі яму алкаголь
Актывіст з Беразіно на сваёй старонцы ў Фэйсбуку падзяліўся гісторыяй, якую немагчыма чытаць без усмешкі.
«Памятаеце, я пісаў, што падчас ператрусу ў мяне самагон
забралі? 15 літраў, — піша Павел Вінаградаў. — А яшчэ ў Юрыя Вінаградава [бацькі Паўла] таксама
канфіскавалі 10 літраў. Пасля экспертызы яму патэлефанавалі і сказалі: "Ідзі
забірай". Ён адмовіўся. Мне не тэлефанавалі, але я б таксама адмовіўся.
Фішка ў тым, што самагонку можна толькі захоўваць, а
перавозіць нельга.
І калі забраць наш сурагат з РУУС, то, пакуль будзем везці
яго дадому, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф.
Мы вырашылі, што не станем правяраць.
Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону.
Беларусікі, пераязджайце ў Беразіно, я вам кажу. Тут міліцыя
прывязе табе алкаголь проста да брамы, нават калі ты адмаўляешся яго забіраць,
і ўсё гэта ў масках і на патрульнай машыне. Такое нават "Еўраопт" не робіць».
Улетку Паўла Вінаградава затрымлівалі ў Беразіно, агулам ён правёў за кратамі 45 сутак. Паведамлялася, што супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 367 — «Паклёп на прэзідэнта».