Эдуард Пальчыс аштрафаваны за мітынг у Курапатах

Пра штраф Эдуард Пальчыс даведаўся ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў блогеру 11 жніўня раніцай.

Эдуард Пальчыс выступае ў Курапатах. 3 сакавіка 2017 года

Эдуард Пальчыс выступае ў Курапатах. 3 сакавіка 2017 года

Аказалася, што судовае пасяджэнне па справе Пальчыса адбылося яшчэ 2 мая. Яго судзілі за выступ на мітынгу ў абарону Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка. Штраф склаў 20 базавых велічынь (460 BYN). Але ні папяровага, ні смс-паведамлення пра гэта ён не атрымліваў.

Як паведаміў Эдуард Пальчыс “Радыё Свабода”, 11 жніўня — апошні дзень, калі можна заплаціць штраф без налічэння працэнтаў за пратэрміноўку.

«Давядзецца заплаціць. Але абурае, што не было ніякіх паведамленняў ні пра суд, ні пра штраф. Калі б мяне цяпер не было ў горадзе, то пачалося б налічэнне працэнтаў за пратэрміноўку», — сказаў Пальчыс.

www.svaboda.org