Эканаміста Чалага таксама асудзілі за «Чарнобыльскі шлях»
У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да эканаміста-аналітыка Сяргея Чалага. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.
![Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_4949_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на падставе ч.1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Позву ў суд Сяргей Чалы змясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
![Чарнобыльскі шлях – 2019 Чарнобыльскі шлях – 2019](/img/v1/images/60346679_10214317321391509_8450616169429204992_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарнобыльскі шлях – 2019
Суддзя Сяргей Шаціла вынес пастанову аб прыцягненні Сяргея Чалага да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь.
![Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_4891_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы
![Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_4943_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы
![Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_5007_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарнобыльскі шлях – 2019. Фота Арцёма Лявы
![img_4895_1280x853_logo_1.jpg img_4895_1280x853_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_4895_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Чарнобыльскі шлях – 2019” — самы нешматлюдны за ўсю гісторыю іх правядзення: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля сарака грамадзян. Аднак па ўзроўню адміністрацыйнага пераследу ягоных удзельнікаў імкнецца да сумнага лідарства.
Праваабаронцам вядома, што шасцёра ягоных удзельнікаў пакараны адміністрацыйнымі штрафамі і папярэджаннямі, а ў дачыненні яшчэ да некалькіх удзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.