Эмануіл Зельцэр абвясціў галадоўку
Амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зельцэр, які адбывае трохгадовы тэрмін зняволення ў калоніі № 15 у Магілёве, 8 чэрвеня абвясціў галадоўку.
Як паведаміў яго адвакат Дзмітрый Гарачка, Зельцэр спрабуе прыцягнуць увагу да факта беспадстаўнага, паводле яго меркавання, зацягвання выдачы даведкі Мінскім гарадскім судом, без якой адміністрацыя
калоніі не можа разгледзець пытанне пра прымяненне да асуджанага амністыі. Адвакат выказаў асцярогу, што галадоўка падарве і без таго слабае здароўе Зельцэра, які з моманту дастаўкі ў калонію
знаходзіцца ў бальнічным аддзяленні.

Адміністрацыя калоніі да гэтага часу не атрымала неабходныя дакументы з Мінскага гарадскога суда аб адсутнасці іскаў у дачыненні да Зельцэра.
Адвакат лічыць, што Зельцэр трапляе пад закон аб амністыі, які быў падпісаны прэзідэнтам Беларусі 5 мая і апублікаваны 7 мая.
11 жніўня за выкарыстанне заведама несапраўдных дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Эмануіл Зельцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. Сваёй віны ён не прызнаў. 31 кастрычніка Вярхоўны
суд пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы прайшлі ў закрытым рэжыме.
Паводле БелаПАН