Эміграцыя? Каманда EPAM у Беларусі скарацілася, яе тутэйшы офіс больш не самы буйны
Паводле звестак EPAM, на канец мінулага года ў офісах кампаніі ў Беларусі працавала крыху больш за 9,4 тысячы вытворчых спецыялістаў. Гэта амаль на 2,5% менш, чым на канец 2020 года, піша dev.by.

Каманда
вытворчых спецыялістаў у беларускіх офісах EPAM скарацілася ўпершыню за дзесяць
гадоў, якія адлюстраваныя ў публічных справаздачах пасля IPO, і, верагодна,
упершыню ў гісторыі кампаніі.
Беларусь
страціла статус найбуйнейшай лакацыі вытворчых спецыялістаў кампаніі ў свеце,
саступіўшы першае месца Украіне.
На пачатак
2022 года ва ўкраінскіх офісах EPAM працавала амаль 12,4 тысячы вытворчых
спецыялістаў. За мінулы год іх стала больш на 36%. За апошнія пяць гадоў
каманда такіх спецыялістаў ва ўкраінскім EPAM расла ў сярэднім больш чым на 25%
у год.
EPAM не называе дакладную колькасць спецыялістаў, якія працуюць у Беларусі, і не каментуе змяненне іх колькасці.