ЕС: Замест таго каб перашкаджаць СМІ, уладам варта засяродзіцца на памкненнях беларускага народа
«Журналістам павінна быць дазволена выконваць сваю працу без запалохванняў і без штучных адвольных абмежаванняў з боку ўладаў — такіх, як затрыманне альбо пазбаўленне акрэдытацыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатычнага ведамства ЕС Жузэпа Барэля Петэр Стана.

«Апошнія абмежаванні ў дачыненні да незалежных СМІ, у тым ліку замежных журналістаў, якія маюць належную акрэдытацыю, непрымальныя і ўяўляюць сабой чарговую спробу ўладаў абмежаваць свабодную плынь інфармацыі», — гаворыцца ў заяве. Петэр Стана нагадвае, што свабода СМІ і свабода інфармацыі — гэта ключавыя складнікі кожнага дэмакратычнага грамадства.
«Замест таго каб запалохваць і перашкаджаць сродкам масавай інфармацыі ў асвятленьні падзеяў, уладам варта засяродзіцца на разглядзе і задавальненні патрабаванняў і памкненняў беларускага народу, якія былі выказаныя беспрэцэдэнтна і мірна цягам апошніх некалькіх тыдняў», — заяўляе афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатычнага ведамства ЕС.
Паводле Радыё Свабода