ЕС прафінансаваў рамонт трох кватэр для бежанцаў у Мінску

Сёння Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, узяла ўдзел у цырымоніі перадачы трох кватэр для бежанцаў, адрамантаваных у рамках праекта тэхнічнай дапамогі, які фінансуе Еўрапейскі саюз, а ажыццяўляе УВКБ ААН. Агульны аб'ём фінансавання праекта — 2,585 мільёна еўра. Кошт рамонту кватэр склаў 59 000 еўра.

Гэты рэгіянальны праект пачаўся ў 2009 годзе і ажыццяўляецца ў Беларусі, Малдове і Украіне. Бягучыя працы скончацца ў надыходзячым снежні, і ў студзені 2012 года пачнецца новы двухгадовы этап, агульны бюджэт якога складзе 1,4 мільёна еўра.
Праект прадугледжвае, сярод іншага, заснаванне кансультацыйных службаў для бежанцаў па пытаннях занятасці, прадастаўленне дапамогі тым дзяржаўным ведамствам, якія падтрымліваюць бежанцаў у вырашэнні сацыяльных пытанняў, а таксама правядзенне курсаў прафесійнай і моўнай падрыхтоўкі.
З 2001 года фінансавая  падтрымка, прадастаўленая Беларусі Еўрапейскім саюзам у рамках праектаў, якія ахопліваюць шэраг краін, у сферы міграцыі і атрымання прытулку склала 14 мільёнаў еўра; аб'ём падтрымкі праектаў, што рэалізуюцца выключна ў Беларусі, склаў 2,1 мільёна еўра.
Амбасадар Мора падзякавала УВКБ ААН за выдатную працу ў рамках праекта і дадала: "На бюджэтны перыяд з 2007 па 2013 гады Еўрапейскі саюз выдзеліў 175 мільёнаў еўра на праекты ў шматлікіх сферах толькі ў двухбаковым фармаце, без уліку рэгіянальных праектаў, у якіх Беларусь бярэ ўдзел. На маю думку, гэта выразна дэманструе, наколькі моцна Еўрапейскі саюз імкнецца падтрымліваць беларускі народ."