Еўрапейскія дыпмісіі ў Мінску выступілі з заявай у абарону правоў ЛГБТІ-супольнасці

Амбасады 16 краін, а таксама прадстаўніцтва ЕС і ААН у Беларусі выступілі ў нядзелю з заявай у абарону правоў ЛГБТІ-супольнасці.

f88fc6f3e7eca7acc470d4d69440a61921666ec3.jpg

«17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 паслоў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўніверсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям», — гаворыцца ў паведамленні амбасады Вялікабрытаніі, апублікаваным у Facebook.


Акрамя таго, дыпмісія размясціла відэа, у якім паслы Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Румыніі, Італіі, Літвы, Балгарыі, Аўстрыі, Латвіі, Германіі, Фінляндыі, Чэхіі, Ізраіля, Швецыі, а таксама прадстаўнік ЕС і каардынатар ААН у Беларусі выказваюцца ў падтрымку правоў ЛГБТІ-супольнасці.
17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
interfax.by