Фабрыка «Палессе» патлумачыла, чаму іх цацкі забаранілі ў Еўрасаюзе

Фабрыка «Палессе», на якой былі вырабленыя  ў Еўрасаюзе абедзве цацкі, патлумачыла «Еўрарадыё», чаму яе прадукцыя трапіла пад забарону.

small_dsc05629_1.jpg


Днямі стала вядома, што Еўрасаюз забараніў прадаваць на сваёй тэрыторыі дзве цацкі, зробленыя ў Беларусі. Канструктар-самалёцік “Юны падарожнік” і кацяня “Бімбасфера” прызнаныя смяротна небяспечнымі для дзяцей.

У Еўрасаюзе і ў Беларусі для цацак дзейнічаюць розныя стандарты бяспекі

Першая частка адказу адносіцца да цацкі “Бімбасфера — Кацяня”.


polesje1_2_1.jpg

“Патрабаванні ТРМС [тэхнічны рэгламент Мытнага саюза. — Еўрарадыё]
“Аб бяспецы цацак” 008/2011 (які дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін удзельніц Мытнага саюза) і Еўрапейскага стандарту якасці EN71 розныя для цацкі “Бімбасфера — Кацяня”. Еўрапейскі стандарт якасці EN71 рэгламентуе даўжыню шнурка, і яна павінна складаць не больш за 22 см, а ў ТРМС 008/2011 дадзенае абмежаванне адсутнічае. Спажыўцы на рынку краін СНД часта звярталіся да нас з пытаннем: “Чаму ў цацкі такі кароткі шнурок, што з ёю немагчыма гуляць? Вы эканоміце на шнурку?”. Пажаданні і водгукі спажыўцоў былі ўлічаныя, і для рынку СНД, цацка камплектавалася больш доўгім шнурком.

Нягледзячы на ​​жорсткія нормы кантролю, уведзеныя на нашым прадпрыемстве, пры адгрузцы прадукцыі ў Еўропу ў адну партыю патрапіла нязначная колькасць цацак з доўгім шнурком, якія не адпавядалі патрабаванням Еўрапейскага стандарту якасці. Дадзеная партыя была выяўлена і неадкладна адкліканая з рынку.

Сёння для выключэння падобнай сітуацыі мы прытрымліваемся больш строгага стандарту незалежна ад рынку рэалізацыі прадукцыі”.

Па словах прадстаўнікоў фабрыкі, на еўрапейскі рынак трапіла “нязначная партыя цацак”, якая адразу была адкліканая.

Існуе канфлікт меркаванняў пры ацэнцы цацкі

У наступных абзацах прадстаўнікі “Палесся” тлумачаць, чаму быў забаронены
канструктар-самалёцік.

Цацка “Канструктар “Юны падарожнік” — самалёт” сертыфікаваная як прадукцыя для дзяцей ад трох гадоў. На цаццы ёсць адпаведная маркіроўка. Цацка цалкам адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да цацак з узроставым абмежаваннем ад трох гадоў (3+).

Нашы калегі з Еўрапейскіх кантралюючых органаў палічылі, што цацка прызначаная для дзяцей узростам ад аднаго года, і пры праверцы цацкі арыентаваліся на патрабаванні, што прад'яўляюцца да цацак з узроставым абмежаваннем да трох гадоў (1-3). Відавочна, існуе канфлікт меркаванняў пры ацэнцы цацкі, але гэта звычайнае паўсядзённае пытанне, якое будзе вырашанае”.

На фабрыцы падкрэсліваюць, што забароненыя ў Еўрасаюзе цацкі не будуць прыбірацца з рынкаў краін СНД, бо цалкам адпавядаюць патрабаванням ТРМС “Аб бяспецы цацак” 008/2011, які дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін-удзельніц Мытнага саюза.

 euroradio.fm