Фанаты "Дай Дарогу!" сабралі за гурт грошы на штраф

Менш за тыдзень спатрэбілася прыхільнікам, каб назбіраць музыкам мільён рублёў. Нагадаем, што кіраўніца аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкаму падала ў суд на музыкаў пасля скандалу, які разгарэўся падчас забароны некалькіх канцэртаў гурта.    



und.jpg

Суд Ленінскага раёна Брэста вынес прысуд: рок-музыкі лічацца вінаватымі ў абразе Таццяны Барышчык і павінны выплаціць ёй грашовую кампенсацыю ў памеры 10 базавых велічынь.
 


У акцыі салідарнасці — матэрыяльнай дапамозе "ДД!" — прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Рэкорд сярод плацяжоў на рахунак гурта — 250 тысяч рублёў ад аднаго з неабыякавых прыхільнікаў.
 


Са словаў лідара брэсцкіх панк-рокераў Юрыя Стыльскага, музыкі не спыняцца на віртуальных падзяках за салідарнасць:
 


"Хочам зрабіць акустыку. Зараз рыхтуем новую праграму з яшчэ адным гітарыстам. Пачнём з Брэста, калі атрымаецца, а далей — на Мінск… "
 


Як таксама адзначыў Стыльскі, ужо ў гэтым месяцы "выйдзе сур'ёзнае відэа" — доўгачаканы канцэртны DVD "Дай Дарогу!".


 

euroradio.fm