Фанаты «Ляпіс Трубяцкой» трапілі ў аварыю. Адзін чалавек загінуў

Аварыя адбылася днём 19 кастрычніка на Пулкаўскай шашы, паведаміў мясцовы тэлеканал TV100. Аўтобус урэзаўся ў грузавік, які спыніўся на чырвоны сігнал светлафору.



ef2a6990_29e2_40f3_bee7_df8f82a96356_w640_r1_s.jpg

Загінуў зменны кіроўца, які ў момант аварыі сядзеў побач з асноўным у лабавага шкла — менавіта ў гэтую частку прыйшоўся ўдар. Усяго ў салоне было 29 чалавек. Траўмы сярэдняй ступені цяжкасці атрымалі дзве дзяўчыны, 19-ці і 24-х гадоў. 


Да цяперашняга моманту іх ужо адпусцілі з лякарні. Неўзабаве пасля ДТЗ у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» з’явілася інфармацыя аб тым, што аўтобус вёз людзей на канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой», запланаваны на суботні вечар.


На Радзіму беларускія турысты вернуцца 20 кастрычніка, ужо на іншым аўтобусе, які выехаў з Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Паводле мясцовых СМІ, у момант аварыі ў Санкт-Пецярбургу ішоў дождж.


На светлафоры грузавік наперадзе рэзка загамаваў, а аўтобусу не хапіла тармазнога шляху. Магчыма, выратаваць пацярпелага кіроўцу ўдалося б, калі б машына хуткай дапамогі не так доўга дабіралася да месца ДТЗ з-за коркаў.

www.svaboda.org