FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца
Падчас Чэмпіянату свету па хакеі 2014, які будзе праходзіць у Беларусі да 25 траўня, Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра сітуацыю ў краіне.

FIDH стварыла невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца.
«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Twitter і Facebook.
13 траўня быў апублікаваны першы ролік, які распавядае пра выкарыстанне прымусовай працы ў Беларусі.