Фігурантам справы Tut.by працягнулі тэрмін пад вартай яшчэ на 2 месяцы

Затрыманым чатыры месяцы таму супрацоўнікам «Тут бай медыя» і людзям, звязаным з кампаніяй, працягнулі тэрмін утрымання ў СІЗА.

1721cdd9_7c3d_420e_bbf1_8a750262a7ac_w1023_r1_s.webp

Агулам у «справе Tut.by» 15 фігурантаў:
Марына ЗолатаваЛюдміла ЧэкінаВольга ЛойкаАлена ТалкачоваАнжэла АсадІрына РыбалкаМарыя НовікАла ЛапаткаАляксандр ДайнекаАндрэй АўдзееўСяргей ПавалішаўДар’я ДанілаваКацярына ТкачэнкаІрына КасцючэнкаЮлія Чарняўская
Усіх іх беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.
1 верасня змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА гендырэктара Hoster.by Сяргея Павалішава, які знаходзіўся пад вартай з 18 траўня.
Акрамя яго, пад хатнім арыштам знаходзяцца Юлія Чарняўская, Ірына Касцючэнка і Кацярына Ткачэнка. Астатнія адзінаццаць чалавек застаюцца ў СІЗА.
Радыё Свабода