Формы жаночага пратэсту ў Беларусі і Германіі — далучайцеся да анлайн-дыскусіі
28 чэрвеня з 19:00 да 20:30 адбудзецца анлайн-дыскусія DRA e.V. і Фем групы КР — у zoom (з сінхронным перакладам на нямецкую і рускую мовы).
Удзел жанчын у дэмакратычнай рэвалюцыі і пратэстах, якія пачаліся ў Беларусі летам 2020 года, быў значным і бачным. У беларусак былі розныя матывы, аднак усіх іх аб'ядноўвала непрыманне дзяржаўнага гвалту.
У рамках дыскусіі абмяркуюць формы ўдзелу беларусак у пратэстах 2020 года, іх патрабаванні і матывацыю. Якую перадгісторыю мае актывізацыя беларускіх жанчын? Наколькі яна звязана з развіццём фемінізму і эмапсіпаторнай агенды ў Беларусі і за яе межамі? Якія можна правесці паралелі ці ўбачыць адрозненні паміж формамі і матывамі жаночага пратэсту ў Беларусі і за яе межамі, у прыватнасці, у Германіі? І якім чынам пратэстуючыя жанчыны могуць салідарызавацца панад нацыянальнымі межамі?
Эксперткі:
- Алена Агарэлышава, гендарная даследчыца
- Ева Кісторп, актывістка жаночага і экалагічнага руху, сузаснавальніца партыі Зялёных, фемінісцкая тэалагіня, былая дэпутатка Еўрапарламента
- Марына Напрушкіна, мастачка і актывістка
Мадэратарка: Вольга Шпарага, філосафка
Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/gZ6GtLibqLSzfnxF6
Паводле прэс-рэлізу