Фотафакт: Бандытаў, якія грамілі вітрыны ў Мінску, узначальваў кіраўнік ГУБАЗіК
Падчас жорсткіх затрыманняў у Мінску пасля Маршу адзінства невядомыя ў цывільнай вопратцы палкамі разбілі шкляныя дзверы кавярні на праспекце Пераможцаў і гвалтам выцягнулі адтуль людзей. Карыстальнікі інтэрнэта апазналі на фота аднаго з бандытаў — начальнік галоўнага ўпраўлення ГУБАЗіК, палкоўнік міліцыі Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў.

Фота onliner.by
Мікалай Карпянкоў вядомы яшчэ тым, што мае дачыненне да збіцця і затрымання кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна сілавікамі з "Алмазу" ў сакавіку 2006 года, расстрэлу машыны апазіцыйнага актывіста Юрыя Радзівіла ў тым жа месяцы каля РУУС Кастрычніцкага раёна. Удзельнік разгону Плошчы ў 2010 годзе, у тым ліку ўдзельнічаў у збіцці кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.