Фотафакт: На будынку ў Маладзечне замалявалі бчб-сцяг, але не замалёўваюць свастыку
Каля пераезду на вуліцы Гарадоцкай у Маладзечне на закінутым будынку былі малюнкі са спалучэннямі белых і чырвоных колераў, якія замалявалі зялёнай фарбай. На гэтым жа будынку намаляваная свастыка, якую не замалёўваюць каля месяца, піша rh.by.
Напачатку лістапада на будынку ля пераезда на Гародоцкай з’явіўся малюнак бел-чырвона-белага сцяга. Яго замалявалі праз некалькі тыдняў зялёнай фарбай. Гэта не першы раз, калі бел-чырвона-белыя сцягі замалёўваюць.
А пасля на другім паверсе гэтага будынку з’явілася свастыка, намаляваная жоўтай фарбай. Яе не прыбралі дагэтуль.
Выява свастыкі ў публічным месцы — гэта парушэнне арт. 17.10 КоАП «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».
За гэта прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь. Таксама могуць канфіскаваць прадмет адміністрацыйнага правапарушэння, прылады і сродкі здзяйснення парушэння.
На крайнім левым слупе доўгі час быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг. Пасля яго замалявалі зялёнай фарбай, а затым тое самае зрабілі яшчэ з трыма слупамі.