Вайсковы намёт ля паліклінікі №17 Мінска. Для чаго?
Вось што адбываецца каля 17 гарадской паліклінікі г. Мінска. Вайскоўцы разгортваюць палатку, носяць унутр мэблю і шчыты для насцілу падлогі. Некалькі дзён запар у паліклініцы былі доўгія чэргі з пацыентаў з прыкметамі ВРВІ. Магчыма, дадатковае памяшканне робяць для прыёму або сартавання пацыентаў.


Пазней у афіцыйным телеграм-канале Міністэрства аховы здароўя з'явіўся каментар пра тое, навошта ўсталёўваюць гэтыя палаткі. Аказалася, што цяпер яны будуць каля ўсіх паліклінік Заводскага раёна Мінска.
"Спецыяльныя палаткі для чакання з'явіліся сёння побач з усімі дарослымі і дзіцячымі паліклінікамі Заводскага раёна Менска. Рашэннем кіраўніка раёна пацыентам, якія прыходзяць для здачы тэсту на COVID-19 або кансультацыі ў так званыя блокі для тэмператур, прапанавана не стаяць на вуліцы, а размясціцца ў такіх палатках. Як паказаў вопыт, асабліва неабходныя такія месцы чакання ў панядзелак і пятніцу", — гаворыцца ў паведамленні.