Фотатэрапія. Дачакаліся, вясна!

То снег, то дождж, то вецер — такімі былі два першыя месяцы каляндарнай вясны. Але цяпер выглядае на тое, што прыйшла вясна сапраўдная: да нас зазірнула сонца!

Фота «НЧ»

Фота «НЧ»


Гэтую вясну мы чакалі доўга. Яна сарамліва тапталася ля парога, часам зазірала ў акенца і нават наважвалася пагрукацца ў дзверы. Калі ёй з радасцю адчынялі і кідаліся абдымацца, то яна зноўку сарамліва стаяла ў сенцах і сыходзіла, быццам адчуваючы што «яшчэ не час». 


Магчыма, цяпер усё атрымаецца, і яна зойдзе ў хату, адным позіркам прыбярэ ўсё смецце, усміхнецца і скажа: «Вітаначкі! Вось і я!» А мы, аслупянелыя ад шчасця, будзем проста стаяць і моцна ціскаць адно аднаго ў абдымках... Дачакаліся! Прыйшла!

Вось бы так...

Глядзім, марым і робім далей! Сустракаем вясну-2023.