Футбалісты клубу «Іслач» знялі беларускамоўны навагодні кліп (відэа)

Сумесную песню-віншаванне спартоўцы выканалі разам з гуртом Amaroka і выклалі на Youtube.


У роліку бяруць удзел таксама трэнеры і кіраўнікі клубу. Усе ўдзельнікі пераапранутыя ў маскарадныя касцюмы.


Сёлета ў кастрычніку каманда атрымала права ў 2016 годзе граць у вышэйшай лізе чэмпіянату краіны па футболе.

belsat.eu