Футбольны клуб «Крумкачы» вызначыўся з новай назвай
Ну проста незвычайна фантастычная каманда.

Выява з фэйсбуку клуба
Незалежны футбольны клуб «Крумкачы» абраў новую назву — цяпер гэта «Футбольны клуб НФК». Абрэвіатура НФК расшыфроўваецца як «Незвычайна фантастычная каманда». Такую назву абраў клуб з дасланых заўзятарамі варыянтаў, якіх, паводле інфармацыі з акаунта каманды ў фэйсбуку, было каля 200 з Беларусі і іншых краінаў.
Нагадаем, не так даўно футбольны клуб «Крумкачы» абвесціў аб неабходнасці змяніць назву, якая стала перашкодай у справе легалізацыі ў першай лізе.
Чытайце таксама: Футбольны клуб «Крумкачы» абвесціў аб змене назвы.
Футбольны клуб «Крумкачы» заснаваны 20 сакавіка 2014 году. Каманда паслядоўна прайшла ўсе прыступкі — аматарскую другую лігу, паўпрафесійную першую, а ў 2016-м ужо праводзілі дэбютны сезон у кампаніі наймацнейшых удзельнікаў чэмпіянату Беларусі. Аднак неўзабаве паўсталі фінансавыя праблемы: «Крумкачы» аказаліся адзінымі ў элітным дывізіёне, хто не меў дзяржаўнай падтрымкі. За імі не было ні гарадскіх адміністрацый, ні буйных прадпрыемстваў.