Гальшаны. Замак аднаўляць не будуць
«Мы не вядзём гаворку пра аднаўленне замка ў першапачатковым выглядзе. Але ёсць добрая ідэя па яго кансервацыі і стварэнні экспазіцыі пад адкрытым небам. Галоўнае — выкарыстаць сам
брэнд «Гальшанскі замак», — заявіў старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Лузіна паведаміла грамадскасці,
што «зараз напрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па вынясенні лініі высакавольтных электраперадач з тэрыторыі, што прылягае да замка. Гэта дазволіць потым праводзіць гідратэхнічыя
работы па аднаўленні сажалак вакол помніка. І гісторыка-культурны аб’ект будзе ўспрымацца тады зусім па-іншаму». На разглядзе ў міністра культуры Паўла Латушкі знаходзіцца канцэпцыя
праекта архітэктара Ігара Раханскага. Яна прадугледжвае кансервацыю замка, аднаўленне вежы, што захавалася, і правядзенне на закансерваваных руінах экскурсій.
Ганцавічы. Іранскія дываны
У раённым краязнаўчым музеі з удзелам прадстаўнікоў амбасады Ірана ў РБ адкрылася выстава «Іранскія ручныя промыслы». На адкрыцці акрамя мясцовых чыноўнікаў і грамадскасці
прысутнічалі прадстаўнікі іранскага тэлебачання. У мерапрыемстве прыняў удзел беларуска-іранскі музычны калектыў «Авіндар», які віртуозна выканаў шэраг музычных кампазіцый і песень
далёкай краіны. У экспазіцыі прадстаўлены і іншыя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, якія дазваляюць пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі іранскіх народаў. Гэта ўжо трэцяя выстава
ў Ганцавічах, у правядзенні якой прымаюць удзел замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Папярэдне ў свае экспазіцыі ў музеі выстаўлялі амбасады Японіі і Кітая ў РБ.
Ліда. Дамейку — вуліцу
На чарговай сесіі Лідскага райвыканкама сярод іншых было разгледжана пытанне змены назваў вуліц. Тапанімічная камісія, у склад якой уваходзяць спецыялісты, мясцовыя краязнаўцы, прадстаўнікі
грамадскіх арганізацый, прадставіла дэпутатам сваё меркаванне наконт надання новым вуліцам імя знакамітага земляка Ігната Дамейкі і назвы Грунвальдская. Пасля кароткага абмеркавання было вырашана
ўшанаваць імя Дамейкі, аднак дарога на Грунвальд у сучаснай Лідзе пакуль не паўстане.
Віцебск. «Белпошта» супраць
Чарговая спроба незалежных выданняў «Витебский курьер» і «Отмазка» патрапіць у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2010 года закончылася безвынікова. Выдаўцы
атрымалі стандартны адказ, што РУП «Белпошта» лічыць «немэтазгодным» уключэнне газет у каталог.
Гальшаны. Ганцавічы. Ліда. Віцебск.
- Грамадства
- 09-10-2009
Гальшаны. Замак аднаўляць не будуць
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: